ПРАМЕ́ЖКАВЫЯ ВЕ́КТАРНЫЯ БАЗО́НЫ,
цяжкія нестабільныя элементарныя часціцы са спінам 1, якія разам з фатонам забяспечваюць электраслабае ўзаемадзеянне. Існаванне П.в.б. прадказана тэарэтычна да іх адкрыцця ў 1983 (Жэнева, Швейцарыя) на падставе тлумачэння слабага ўзаемадзеяння, як выніку «прамежкавага» абмену гэтымі часціцамі.
Да П.в.б. адносяцца 2 зараджаныя часціцы W+ і W− (маса спакою прыкладна 80,4 ГэВ) і нейтральная часціца Z0 (маса спакою 91,2 ГэВ). W+ i W− суадносяцца як часціца і антычасціца, маюць час жыцця τ = 3,1∙10−22 с, Ζ0 не мае антычасціцы, τ = 2,6∙10−22
Літ.:
Окунь Л.Б. Лептоны и кварки. 2 изд.
І.С.Сацункевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)